ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя "Незвычайныя эстафеты"

20.01.2024

20 студзеня ў шосты школьны дзень у ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшла спартландыя «Незвычайныя эстафеты» ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма». Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у займальных, вясёлых, актыўных гульнях і конкурсах на свежым паветры. Удзельнікі пагулялі ў снежных хакей, спаборнічалі ў камандных эстафетах, весяліліся ў рухомых конкурсах, гулялі на трапнасць у снежкі, увогуле, актыўна, весела і з карысцю для здароўя праводзілі час.