ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Круглы стол "У свеце прафесій"

20.01.2024

20 студзеня ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках шостага школьнага дня прайшоў круглы стол "У свеце прафесій". На мерапрыемстве навучэнцы даведаліся, якія бываюць катэгорыі прафесій, разгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, адлюстроўвалі прадстаўнікоў розных прафесій пры дапамозе рухаў і мімікі. Вельмі зацікавіла ўдзельнікаў тэматычная настольная гульня аб прафесіях. У канцы мерапрыемства навучэнцы зрабілі выснову аб тым, што праца, праца, любімая прафесія на карысць сваёй сям'і і іншых людзей можа зрабіць чалавека па-сапраўднаму шчаслівым.