ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "Снегапад"

16.01.2024

Зіма ў гэтым годзе адметна вялікімі снегападамі. Снежная завея не толькі дораць прыгожы пейзаж за акном, але і стварае пэўныя цяжкасці, справіцца з якімі магчыма толькі сумеснымі намаганнямі. Старшакласнікі дружна выйшлі змагацца з наступствамі снежнага надвор'я. У ходе акцыі "Снегапад" навучэнцы ачысцілі ад гурбаў снегу прышкольную тэрыторыю, тратуары і тэрыторыі грамадскага карыстання. Сумеснымі намаганнямі удзельнікі акцыі зрабілі снежную зіму не толькі прыгожай, але і ўтульнай.