ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гутарка-разважанне "Аб Беларусі з любоўю"

15.01.2024

15 студзеня у школе прайшла гутарка-разважанне "Аб Беларусі з любоўю". Падчас мерапрыемства была праведзена гульня-віктарына, дзе кожны ўдзельнік мог праявіць сябе і паказаць свае веды аб роднай краіне, Мінскай вобласці і сваёй малой Радзіме. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з беларускімі легендамі і міфамі, паглядзелі віртуальную экскурсію па славутых мясцінах Беларусі, успомнілі пра беларускія прыродныя багацці. Мерапрыемства атрымалася маляўнічым, пазнавальным і цікавым!