ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Адзіны ўрок "Ала - сястра Хатыні"

12.01.2024

12 студзеня ў школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў в. Ала, "Ала - сястра Хатыні". Адзіны ўрок праводзіўся з мэтай паглыблення ведаў навучэнцаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміравання ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй в.Ала, больш падрабязна разгледзелі карту спаленых беларускіх вёсак у гады вайны. Асаблівае ўражанне на вучняў аказалі тэматычныя відэаролікі, у якія падрабязна апісваліся падзеі, якія адбыліся, раскрываліся гістарычныя сведчанні відавочцаў. Пазнавальную інфармацыю аб мемарыяльным комплексе ў в. Ала навучэнцы прагледзелі з дапамогай QR-кодаў на інтэрактыўным плакаце ў рэкрэацыі школы. Мерапрыемства пакінула памятны след у розумах навучэнцаў, садзейнічала перадачы з пакалення ў пакаленні памяці аб важных гістарычных падзеях беларускай зямлі.