ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "Пакарміце птушак зімой"

10.01.2024

Цімураўцы піянерскай дружыны Рассветаўскай сярэдняй школы далі старт экалагічнай акцыі "Пакарміце птушак зімой!" 🐦❄️ Не сакрэт, што зіма - цяжкі час для нашых птушыных суседзяў. Найбольш небяспечны для іх недахоп корму ва ўмовах зімовых маразоў.

Піянеры, распаўсюдзілі флаеры з інфармацыяй аб зімоўцы птушак. Расказалі навучэнцам, чым можна карміць птушак, якія зімуюць, а што нельга класці ў кармушкі. І вядома ж, заклікалі ўсіх неабыякавых прыносіць корм для птушыных сяброў, каб папоўніць кармушкі ў школьным садзе ✅