ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Лыжныя катанні "Вас заклікае лыжня"

06.01.2024

6 студзеня ў шосты школьны дзень у рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Зіма" у школе прайшлі масавыя катанні на лыжах "Вас заклікае лыжня". Траса была запоўнена не толькі пластом снегу, але і вялікай колькасцю лыжнікаў. Маладыя лыжнікі набылі ўменні руху па трасе, а больш вопытныя спаборнічалі на хуткасць і нават навучыліся некаторым лыжным трукам.