ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс “Як уберагчы дзяцей у сацыяльных сетках”

04.01.2024

Пад час зімовых канікул у школе прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “Як уберагчы дзяцей у сацыяльных сетках”. Навучэнцы даведаліся, як засцерагчы сябе ў сетцы Інтэрнэт і чаму бываюць дрэнныя інтэрнэт сайты, разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне па дадзенай тэме. У заключэнні мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову, што глабальная сетка Інтэрнэт - гэта цэлы свет, у якім трэба выконваць правілы бяспечных паводзін.