ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае мерапрыемства "Зімовыя гонкі"

30.12.2023

30 снежня ў ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» адбылося спартыўнае мерапрыемства «Зімовыя гонкі». Для навучэнцаў былі арганізаваны разнастайныя эстафеты рознай складанасці, што садзейнічала развіццю рухальнай актыўнасці. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат станоўчых эмоцый і добры пераднавагодні настрой.