ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўны турнір "Снайпер"

28.12.2023

У час зімовых канікул для навучэнцаў школы прайшоў спартыўны турнір “Снайпер”. Камандам былі прапанаваны эстафеты з мячамі, кеглямі, абручамі і іншым спартыўным інвентаром. Навучэнцы спаборнічалі ў хуткасці, спрытнасці, спартыўным энтузіязме. Імкненне атрымаць перамогу для сваёй каманды захапляла ўдзельнікаў турніра, усё імкнуліся прыйсці да фінішу першымі.