ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Падарункі шматдзетным сем'ям

28.12.2023

У рамках акцыі "Нашы дзеці" супрацоўнікі пракуратуры Клецкага раёна наведалі шматдзетную сям'ю Аляксандры Уладзіміраўны Чарнабай, якая адна выхоўвае чатырох непаўналетніх дзяцей. Намеснік і памочнік пракурора Клецкага раёна Яраслаў Ларычаў і Вераніка Маслакова цёпла павіншавалі дзяцей і іх маці з надыходзячымі навагоднімі святамі. Госці пагутарылі з дзецьмі і парадавалі іх салодкімі падарункамі, цацкамі, канцылярскімі прыладамі, уручылі сертыфікаты на набыццё адзення.