ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квіз-гульня "Сям'я - апора шчасця"

23.12.2023

23 снежня ў шосты школьны дзень у школе прайшла квіз-гульня "Сям'я - апора шчасця". Навучэнцы і іх бацькі прынялі ўдзел у цікавых творчых і інтэлектуальных конкурсах, вырашалі галаваломкі, практыкаваліся ў рукадзеллі, разважалі аб сямейных каштоўнасцях, дзяліліся традыцыямі сваёй сям'і. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ўяўлення вучняў аб ролі сям'і ў жыцці чалавека, раскрыцці паняцця сямейнага ачага, выхаванні імкнення праяўляць клопат аб членах сваёй сям'і.