ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Марафон добрых спраў: наш уклад у развіццё малой радзімы

19.12.2023

Навучэнцы 11 класа прынялі ўдзел у інфармацыйнай гадзіне "Марафон добрых спраў: наш уклад у развіццё малой радзімы". Удзельнікі мерапрыемства, разам з класным кіраўніком, здзейснілі захпляючае віртуальнае падарожжа па старонках маленькай радзімы, падрабязней пазнаёміліся са знакамітымі месцамі, памятнікамі гістарычнай архітэктуры, прамысловымі прадпрыемствамі, сучаснымі месцамі для культурнага адпачынку. Таксама навучэнцы склалі інтэрактыўны плакат, дзе адзначылі тыя дзеянні, якія магчыма зрабіць кожнаму школьніку на карысць роднага краю.