ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўна-забаўляльная праграма "Спартыўны калейдаскоп"

16.12.2023

16 снежня ў шосты школьны дзень у рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Зіма" ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла спартыўна-забаўляльная праграма "Спартыўны калейдаскоп". Навучэнцы прыйшлі ў школу, каб актыўна і цікава правесці час. На мерапрыемстве навучэнцы паўдзельнічалі ў рухомых гульнях, эстафетах, спартыўных спаборніцтвах. Мерапрыемства садзейнічала прапагандзе здаровага ладу жыцця і фізічнай актыўнасці.