ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Падарункі ад кампаніі "RedRok"

13.12.2023

Навагоднія святы яшчэ не паспелі пачацца, а нашы вучні ўжо атрымоўваюць падарункі. Напярэдадні навагодніх святаў,  спонсарскую дапамогу школе аказала IT-кампанія "RedRok". Аматары інфармацыйных і інжэнерных тэхналогій атрымалі новыя планшэты, навучэнцаў малодшых класаў парадаваі новыя развіваючыя гульні і наборы для творчасці. І, канечне, ніякае свята не абыходзіцца без салодкіх падарункаў. 

Калектыў Рассветаўскай школы выражае вялікую падзяку кампаніі за аказаную дапамогу!