ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Сустрэча з інспектарам ІСН

11.12.2023

У рамках дэкады прававых ведаў сярод навучэнцаў "Закон пра мяне, мне пра закон" 11 снежня ў школе прайшла сустрэча навучэнцаў з Сямёнавым Раманам Віктаравічам, інспектарам ІСН Клецкага РАУС і Пілецкім Яўгенам Віктаравічам, участковым інспектарам міліцыі Клецкага РАУС. Для навучэнцаў была праведзена гутарка па прафілактыцы ўжывання, распаўсюджвання, выкарыстоўвання электронных парагенератараў. Інспектары падрабязна распавялі аб адказнасці непаўналетніх і іх бацькоў за парушенне заканадаўства ў гэтай вобласці, прывялі прыклады і статыстыку правапарушэнняў. Цесная сувязь з Клецкім РАУС дапаможа папярэдзіць паравапарушэнні сярод навучэнцаў школы.