ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квэст-гульня "Прававы лаберынт"

07.12.2023

Вучні 10 класа наведалі мерапрыемства ў форме квэст-гульні "Прававы лаберынт". Навучэнцы актыўна прынялі ўдзел у мерапрыемстве, яны не толькі пашырылі свае прававыя веды, але і набывалі навыкі самастойнага прыняцця адказнага рашэння ў складаных сітуацыях. Працуючы ў групах, навучэнцы знаёміліся з асноўнымі правамі чалавека ў нашым грамадстве, з відамі адказнасці, якую нясуць падлеткі за правапарушэнні. Старшакласнікі прыйшлі да меркавання аб тым, што неабходна разумець і ведаць свае правы і абавязкі.