ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квэст гульня "У свеце правоў і абавязкаў"

07.12.2023

Квэст гульню "У свеце правоў і абавязкаў" наведалі вучні 2 класа ў рамках дэкады па прававых ведах. Удзелькікі мерапрыемства ўдасканалілі свае веды аб правах і абавязках непаўналетніх.  У ходзе якой фармаваліся навыкі правільных паводзін у школе і дома, грамадскіх месцах і на вуліцы. У пачатковай школе дзеці атрымліваюць першыя ўяўленні аб правах чалавека. У ходзе праведзенага занятку хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ўяўленне пра Канвенцыю як пра дакумент, які абараняе іх правы. З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў гульні «Правы казачных герояў», дзе адзначалі, якія правы і кім парушаюцца ў дачыненні да казачных герояў.