ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экалагічная акцыя "Пакарміце птушак зімой"

06.12.2023

У рамках абласной акцыі "Тры дзясяткі добрых спраў" навучэнцы школы прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі "Пакарміце птушак зімой". Такую акцыю навучэнцы праводзяць штогод, таму яна ўжо стала добрай традыцыяй. Удзельнікі акцыі змайстравалі кармушкі і размясцілі іх на дрэвах у школьным садзе. Юныя аматары жывой прыроды будуць пільна сачыць за іх станам і своечасова папаўняць кормам для пярнатых сяброў. Далучайцеся да акцыі, дапаможам птушкам зімой разам!