ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Эстафета дапамогі "Прыбярэм снег разам"

05.12.2023

У рамках абласной акцыі "Тры дзясяткі добрых спраў" навучэнцы школы прынялі ўдзел у акцыі "Прыбярэм снег разам". Надвор'е выдалася снежным, таму актывісты школы рушылі на дапамогу пажылым жыхарам пасёлка Рассвет і ветэранам педагагічнай працы. Агульнымі намаганнямі былі прыбраны ад снега прышкольная тэрыторыя, дарожкі агульнага карыстання, дваровыя тэрыторыі пажылых жыхароў паселка. Весяла і хутка праходзіць час за дружнай і карыснай справай. Далучайцеся да акцыі разам з намі!