ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

«Тры дзясяткі добрых спраў»

01.12.2023

З 1 снежня бярэ пачатак абласная акцыя «Тры дзясяткі добрых спраў». У рамках акцыі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу прапануецца сумесна спланаваць і рэалізаваць у кожнай установе адукацыі цыкл з 31 мерапрыемства дабрачыннага характару для розных катэгорый насельніцтва (віншаванні, ушаноўванні, шэфская дапамога, выраб сувеніраў, канцэртныя выступленні і г.д.), творча аформіць свае прапановы ў форме календара, выкарыстоўваючы любыя тэхнікі і віды творчасці. Вітаецца выраб календара калектывам вучняў (цэлым класам). Каляндар павінен наглядна дэманстраваць вынік сумеснай творчасці навучэнцаў, пацверджаны фактычна (фота, артыкулы ў СМІ і г.д.).
Мэтазгодна арганізаваць выставу календароў класаў ва ўстановах адукацыі.