ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-віктарына "Памочнікі каманды Берагашы"

10.11.2023

У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" для вучняў пачатковай школы прайшла гульня-віктарына "Памочнікі каманды Берагашы". Удзельнікі выканалі мноства займальных і пазнавальных заданняў на тэму энергазберажэння, рацыянальнага расходавання рэсурсаў. У гульнявой форме замацавалі веды аб энергаэфектыўнасці, ахове навакольнага асяроддзя, неабходнасці берагчы прыроду і яе рэсурсы.