ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інтэлектуальная гульня брэйн-рынг "Знатакі роднага краю"

04.11.2023

У шосты школьны дзень у школе прайшла інтэлектуальная гульня брэйн-рынг "Знатакі роднага краю". Удзельнікі адгадвалі загадкі, вырашалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні пра Беларусь, успаміналі герояў любімых беларускіх казак. У перапынках паміж конкурсамі гучалі вершы і песні на беларускай мове. Кожны ўдзельнік змог узяць удзел у спаборніцтвах і захаваць у сэрцы часцінку роднага краю.