ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пазнавальная гульня "Азбука юнага пешахода"

02.11.2023

Пазнавальная гульня "Азбука юнага пешахода" прайшла для навучэнцаў у час канікул, з мэтай нагадаць навучэнцам правілы бяспечных паводзін на праезнай частцы, навучыць іх правільна дзейнічаць і ведаць асноўныя дарожныя сітуацыі, у якія трапляюць пешаходы. Гульня уключала простыя, але важныя пытанні: як і дзе правільна пераходзіць дарогу, на які колер святлафора, як абраць бяспечны маршрут у школу. Навучэнцы адказвалі ўпэўнена на ўсіх этапах спаборніцтва. Мерапрыемства спрыяла не толькі замацаванню правіл дарожнага руху, а і згуртаванню калектыву праз гульню.