ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Заняткі па робататэхніцы і праграміраванню

31.10.2023

У час канікул вучні школы вельмі любяць праводзіць час за заняткамі ў STEM-цэнтры. Падчас канікул у школе дзейнічаюць аб'яднанні па інтарэсах па робататэхніцы, праграміраванню, графічнаму дызайну. Час за цікавай справай пралятае імгненна, навучэнцы ўдасканальваюць свае навыкі і з карысцю праводзяць час з сябрамі па справе. Вялікае захапленне не толькі ўдзельнікаў, але і назіральнікаў, выклікаюць спаборніцтвы робатаў, якіх сабралі самі навучэнцы.