ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гутарка з начальнікам ІСН

26.10.2023

У рамках комплексу прафілактычных мерапрыемстваў "Бяспечныя канікулы. Восень 2023" з прафілактычнай гутаркай для навучэнцаў старэйшых класаў выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Клецкага РАУС Гвозд Яўгеній Міхайлавіч.

Яўгеній Міхайлавіч звярнуў асаблівую ўвагу на правілы бяспечных паводзін на канікулах, адказнасць за правапарушэнні. Навучэнцы яшчэ раз ўспомнілі правілы дарожнага руху, якія датычацца пешаходаў: правілы паводзін на пераходах, на прыпынках грамадскага транспарту, кіраванне сродкамі асабовай мабільнасці, абавязкі і адказнасць пешаходаў і веласіпедыстаў.