ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Шосты школьны дзень

14.10.2023

У шосты школьны дзень у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у школе прайшло спартыўнае свята "Планета спорта". Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у спрытнасці, хуткасці, меткасці, лоўкасці. Цікавыя конкурсы і эстафеты зарадзілі ўдзельнікаў бадзерасцю і добрым настроем.

Навучэнцы наведалі квэст "AlkoStop". Гэта займальнае мерапыемства стала цудоўнай альтэрнатывай прывычным шэрым будням. Навучэнцы ў незвычайнай, творчай форме ў працэсе гульні атрымалі веды аб здаровым ладзе жыцця, шкодных звычках.

Цікава і прадуктыўна прайшлі заняткі ў STEM цэнтры школы. Аматары сучасных тэхналогій зноў сабраліся за любімай справай.