ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віншавальная акцыя "Букет восеньскіх пажаданняў"

14.10.2023

Віншавальную акцыю "Букет восеньскіх пажаданняў" падрыхтавалі і правялі цімураўцы піянерскай дружыны і валанцёры атрада "Добрае сэрца" школьнай пярвічкі БРСМ.

З цеплынёй і натхненнем юнакі і дзяўчаты вырабілі невялікія букеты-сувеніры да Дня маці.

14 кастрычніка актывісты піянерскай дружыны і пярвічкі БРСМ выйшаў на вуліцы п. Рассвет, дзе з задавальненнем павіншавалі ўсіх жанчын, ветэранаў педагагічнай працы з Днём маці і падарылі "Букеты восеньскіх пажаданняў".