ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

"Сусветны дзень пошты - ад паштовых галубоў да SMS"

09.10.2023

Вучні школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечанаму сусветнаму дню пошты "Ад паштовых галубоў да SMS". Паштовая служба ва ўсе часы захоўвае адну з самых галоўных місій - служыць сувязным звяном паміж гарадамі, краінамі і кантынентамі. Яна забяспечвае і падтрымлівае сувязь паміж людзьмі, дорыць радасць зносін з роднымі і блізкімі, сябрамі і калегамі. Вучні бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй свята, працэсам развіцця паштовай службы і яе традыцыямі.