ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віншавальная акцыя "Дзякуй за вашу працу"

29.09.2023

З шолахам залатых лісцяў прыходзіць да нас прафесійнае свята - Дзень настаўніка. З самай раніцы ў школе панавала святочная атмасфера, у рамках святочнай акцыі "Дзякуй за вашу працу" вучні весела і дружна віншавалі педагогаў з гэтым цудоўным святам. Не засталіся без увагі ў гэты дзень і нашы ветэраны педагагічнай працы, вучні наведалі іх, каб павіншаваць са святам, ўручыць невялічкія падарункі і віншавальныя паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.