ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Мерапрыемства для першакласнікаў "Пасвячэнне ў вучні"

28.09.2023

Здаецца, што зусім нядаўна першакласнікі нашай школы пераступілі яе парог, як ужо першы навучальны месяц падыходзіць да завяршэння. А гэта значыць, што навучэнцы першых класаў гатовы стаць "сапраўднымі" школьнікамі і паўнапраўнымі членамі дружнай школьнай сям'і. Па добрай традыцыі, па заканчэнні курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», для першакласнікаў прайшло традыцыйнае свята «Прасвячэнне ў вучні».