ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень народнага адзінства

15.09.2023

Напярэдадні Дня народнага адзінства для навучэнцаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Яркія, разнастайныя, сучасныя формы работы садзейнічалі далучэнню юных патрыётаў да культуры, традыцый, каштоўнасцей роднай краіны. Вучні абмеркавалі тэмы міру, адзінства народа, добрасуседства. Успомнілі гісторыю і запаветы продкаў аб захаванні міру, любові да радзімы, згуртаванасці і падтрымцы блізкага.