ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Конкурс малюнкаў

06.09.2023

6 верасня ў рамках тыдня здароўя і спорту ў школе прайшоў конкурс малюнкаў "Са спортам заўсёды ў дарозе". Удзел у конкурсе прынялі вучні пачатковай школы, яны малявалі матывацыйныя плакаты аб карысці спорту і фізічнай культуры, малявалі любімыя віды спорту. У ходзе творчай работы вучням былі прадэманстраваны відэаролікі аб дасягненнях беларускіх спартсменаў. Разам з педагогам вучні паразважалі аб карысці спорту і здаровага ладу жыцця для чалавека. Малюнкі атрымаліся не толькі яркімі і маляўнічымі, але і паслужылі для папулярызацыі ЗЛЖ у школе.