ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя "Я, ты, ён, яна - мы здаровая краіна"

05.09.2023

6 верасня ў рамках "Тыдня спорту і здароўя" ў Рассветаўскай школе прайшла спартландыя "Я, ты, ён, яна - мы здаровая краіна". Каманды прынялі ўдзел у розных эстафетах, паспаборнічалі ў конкурсах на спрыт, хуткасць, сілу. Кожны ўдзельнік стараўся праявіць свае лепшыя якасці, прыкласці максімум намаганняў для перамогі сваёй каманды. У сяброўскай і вясёлай атмасферы ўдзельнікі чарговы раз даказалі, што спорт аб'ядноўвае.