ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Турнір "Залатая скакалка"

04.09.2023

4 верасня ў рамках адкрыцця тыдня спорту і здароўя ў школе прайшоў турнір "Залатая скакалка". Практыкаванні са скакалкай - Роўп Скрыпінг - даўно заваявалі папулярнасць сярод школьнікаў. Удзельнікі турніру з азартам сустрэліся на спаборніцкім полі, практыкаваліся ў выкананні розных складаных элементаў з выкарыстаннем скакалкі. Пераможцы турніру атрымалі ганаровыя дыпломы, а ўсе ўдзельнікі зарадзіліся бадзёрасцю і пазітывам на будучы спартыўны тыдзень.