ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачыстая лінейка да Дня ведаў

01.09.2023

1 верасня ва установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысветчаная пачатку навучальнага года і Дню ведаў. Адкрыў свята, па традыцыі, дырэктар школы Дубман Сяргей Леанідавіч. Ён прывітаў вучняў святочнай прамовай і пажадаў ім поспехаў у новым навучальным годзе. У гэты святочны дзень, на лінейцы прысутнічалі госці:

Першы намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі – Казлоў Віталій Анатольевіч; Начальнік Клецкага РАУС – Кулакоўскі Аляксандр Уладзіміравіч; Старшыня Зубкаўскага сельскага выканаўчага камітэта – Лешык Таццяна Сяргееўна. Са словамі віншавання і пажаданнямі яны звярнуліся да педагагічнага калектыва і навучэнцаў. Начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама – Клімовіч Анатолій Мікалаевіч павіншаваў усіх прысутных і ўручыў падзячныя лісты ветэранам працы і педагогам-ветэранам школы.

Пра пачатак новага навучальнага года абвясьціў доўгачаканы школьны званок. Усе навучэнцы рушылі на першы ў гэтым навучальным годзе ўрачысты ўрок па тэме “Беларусь і я – дыялог міру і стварэння”.