ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

ШАГ - "Мой родны край завецца Беларуссю"

25.05.2023

Ва ўстанове адукацыі для V-VII класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Мой родны край завецца Беларуссю". Мерапрыемства праходзіла ў форме віктарыны. 

Мэта мерапрыемства: замацаваць веды навучэнцаў аб сваёй роднай зямлі, культуры беларускага народа, прыродзе, працы, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі  выбіралі пытанні рознай тэматыкі, на якія  неабходна было адказаць за 20 секунд. Віктарына прайшла займальна і пазнавальна, навучэнцы даведаліся шмат новага аб нашай Радзіме.