ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень Піянерыі

19.05.2023

Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Дню Піянерыі.

Актыў піянерскай дружыны арганізаваў для піянераў і акцябрат незабыўнае свята "Павінны смяяцца дзеці..."

У школьным двары была арганізавана праца інтэрактыўных гульнявых лакацый. Піянеры і акцябраты захоплена складалі пазлы "Праекты БРПА", з цікавасцю гулялі ў МЕМА "Па слядах Вялікай Айчыннай вайны", якую распрацавалі нашы піянеры, дружна гулялі ў "піянерскія" крыжыкі-нулікі і, вядома ж, карысталася папулярнасцю лакацыя аквагрыму "Сямікалор БРПА".

Малодшыя члены піянерскай дружыны з класным кіраўніком арганізавалі піянерскае вогнішча "Помнім традыцыі піянераў...". Пад іскрынкі піянерскага полымя акцябраты спявалі песні, гулялі ў гульні, дзяліліся планамі на лета, абмяркоўвалі, якія акцябрацкія справы могуць зрабіць на канікулах... І смажылі сала.

Праходзяць гады, мяняюцца пакаленні, а добрыя традыцыі піянерыі застаюцца!