ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інфарм-дайджэст "Сімвалы маёй краіны"

12.05.2023

Для навучэнцаў ХІ класа прайшло мерапрыемства ў фармаце інфарм-дайджэста "Сімвалы маёй краіны". Мэтай мерапрыемства было выхаванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці. Навучэнцы паглядзелі відэаматэрыялы пра герб і сцяг Беларусі, пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў краіны, якія ўвасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі. Складаючы пазлы «Герб Рэспублікі Беларусь», удзельнікі мерапрыемства даведаліся, якія асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў  адлюстраваны ў ім. Адказваючы на ​​пытанні віктарыны, школьнікі расказалі, што азначаюць і сімвалізуюць колеры дзяржаўнага флага.