ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інтэрактыў "Беларусь моцная, Беларусь свабодная"

06.05.2023

У шосты школьны дзень у школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства-інтэрактыў на тэму: "Беларусь моцная, Беларусь свабодная". Падчас мерапрыемства была праведзена гульня-віктарына, дзе кожны вучань мог праявіць сябе і паказаць свае веды аб роднай краіне, Мінскай вобласці і сваёй малой Радзіме. Таксама дзеці пазнаёміліся з беларускімі легендамі і міфамі, паглядзелі віртуальную экскурсію па славутасцях Беларусі, успомнілі пра беларускія прыродныя багацці. Мерапрыемства атрымалася маляўнічым, пазнавальным і цікавым!