ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі

05.05.2023

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, арганізавалі і правялі навучэнцы і настаўнікі ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» сумесна з Зубкоўскім сельскім выканаўчым камітэтам. З уступным словам да школьнікаў, іх бацькоў і педагогаў звярнуўся дырэктар школы Дубман С.Л., ён павіншаваў усіх прысутных са святам Перамогі.

На мітынгу навучэнцы чыталі вершы аб вайне і міры. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб тых, хто загінуў на палях бітваў, усклалі кветкі да помніка загінуўшым суайчыннікам вёскі аг.Секерычы.

Уся школа прыняла ўдзел у акцыі "Несмяротны полк", галоўная мэта якой - захаваць сувязь пакаленняў і памяць аб нашых продках - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны і працаўніках тылу.