ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

"Мая сям'я - мая краіна"

03.05.2023

У рамках рэспубліканскай акцыі "Мая сям'я - мая краіна" прымеркаванай да Дня сям'і ва ўстанове адукацыі роаходзіць цыкл мерапрыемстваў.

Навучэнцы Х класа сталі ўдзельнікамі круглага стола на тэму "Сям'я - як шмат у гэтым слове". Вучні распавялі аб тым, што яны разумеюць пад словам "сям'я", паспрабавалі ўспомніць і растлумачыць прыказкі і прымаўкі аб сям'і, напісалі свае пажаданні членам сваёй сям'і і падумалі аб тым, якой яны бачаць у будучыні ўласную сям'ю. Мерапрыемства прайшло душэўна і пазнавальна.

Для навучэнцаў VIII класа прайшло мерапрыемства таксама ў форме круглага стала “Усё пачынаецца з сям’і”. Мэтай якога выступіла пашырэнне ўяўленняў аб ролі сям'і ў жыцці чалавека, аб сямейных каштоўнасцях, выхаванне імкнення праяўляць клопат аб членах сям'і. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі маглі расказаць пра сваіх бацькоў, сумеснае баўленне часу, сямейныя традыцыі.

Для навучэнцаў І класа прайшла гульнявая праграма "Сям'я- важны сімвал жыцця". Дзеці расказалі пра свае сем'і, сямейныя традыцыі, якую дапамогу кожны аказвае сваім бацькам. З вялізным каханнем і радасцю школьнікі намалявалі свае сем'і. Праз гульню навучэнцы зрабілі выснову, кожны павінен памятаць, што трэба паважліва ставіцца да сваіх блізкіх і клапаціцца пра іх.