ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Чарнобыль. Захоўваючы памяць...

28.04.2023

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць..." ў VIII класе прайшла гадзіна памяці "Чарнобыль: горкая памяць і вечны боль". Падчас занятка навучэнцы даведаліся аб прычынах Чарнобыльскай аварыі, аб маштабах трагедыі і яе наступствах. У канцы мерапрыемства навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Для навучэнцаў ІІІ прайшоў інформ-дайджэст "Чарнобыль - трагедыя, подзвіг, папярэджванне"Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з храналогіяй тых трагічных падзей, даведаліся імёны людзей, якія былі першымі ліквідатарамі гэтай катастрофы. З вялікай увагай і велізарным пачуццём суперажывання навучэнцы паглядзелі відэафільм аб бяспрыкладнай мужнасці першых гадзін страшнай красавіцкай ночы, калі людзі, не шкадуючы сябе, ішлі ў агонь і былі наскрозь прашыты смяротнай радыяцыяй.

Для навучэнцаў Х класа прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць". Мэтай мерапрыемства было стварыць умовы для асэнсавання і ўсведамлення інфармацыі аб Чарнобыльскай трагедыі; фарміраванне грамадзянскай адказнасці і патрыятычнага выхавання навучэнцаў на прыкладзе вывучэння прычын і наступстваў Чарнобыльскай аварыі.