ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Чарнобыль. Захоўваючы памяць...

26.04.2023

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць..." для навучэнцаў Х класа прайшла гадзіна памяці пад назвай “Чарнобыль - трагедыя ці папярэджанне”.

Мэтай мерапрыемства стала паказаць памеры трагедыі выбуху 4-га рэактара Чарнобыльскай АС, выхоўваць  адказнасць чалавека за свае дзеянні на планеце Зямля.

Навучэнцы яшчэ раз успомнілі, якім болем трагедыя стала для ўсей нашай планеты. Яны пачулі пра подзвіг ліквідатараў трагедыі і задумаліся аб тым, што кожны з нас павінен рабіць кожны дзень, каб аберагаць планету.

Навучэнцы VII класа сустрэліся за круглым столом “Пра што звоняць званы Чарнобыля". Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра узнікненне новай галіны гаспадаркі - ядзернай энергетыкі, аб будаўніцтве Чарнобыльскай АЭС, аб прычынах страшнай аварыі 26 красавіка 1986 года і чаму неабходна ведаць пра яе.

Для навучэнцаў І класа прайшла гадзіна памяці "Трагедыя Чарнобыля".Падчас мерапрыемства школьнікі пачулі пра падзеі той страшнай трагедыі, пра подзвіг пажарных, якія першымі ўступілі ў смяротную сутычку з бязлітаснай стыхіяй. Зрабілі выснову, што чалавек адказны за прыгажосць і багацце акаляючай прыроды.