ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя "Здаровым быць выдатна"

22.04.2023

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна», для жадаючых актыўна правесці вольны час была праведзена спартландыя "Здаровым быць выдатна". Фізічная культура і спорт, як вядома, эфектыўна садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця. Кожны павінен імкнуцца быць здаровым, не шкадуючы ні часу, ні сіл. Спартыўная рызыка, барацьба за першае месца зрабілі спаборніцтва эмацыйным, падарылі ўдзельнікам вялізны зарад энергіі і добрага настрою на ўвесь суботні дзень. Удзельнікі спартландыі засталіся пад уражаннем і атрымалі зарад добрых эмоцый!!!