ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Чарнобыль. Захоўваючы памяць...

21.04.2023

У рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць..." для навучэнцаў ІІ класа прайшло мерапрыемства ў форме круглага стала "Чарнобыль - адна бяда на усіх". Падчас мерапрыемства школьнікі пачулі пра падзеі той страшнай трагедыі, пра подзвіг пажарных, якія першымі ўступілі ў смяротную сутычку з бязлітаснай стыхіяй.

Для навучэнцаў ХІ класа прайшоў урок-рэквіем "След Чарнобыля". Мэта класнай гадзіны стала фарміраванне грамадзянскай адказнасці і патрыятычнага выхавання вучняў на прыкладзе прычын і наступстваў Чарнобыльскай аварыі.