ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Аперацыя "Абеліск"

21.04.2023

Цімураўцы піянерскай дружыны нашай установы адукацыі і члены валанцёрскага атрада БРСМ "Добрае сэрца" арганізавалі і правялі аперацыю "Абеліск". Валанцёры навялі парадак на брацкім пахаванні аг.Секерычы. Школьнікі выканалі работы па добраўпарадкаванні і касметычным рамонце брацкай магілы: расчысцілі месца пахавання ад лісця, галін, смецця, пафарбавалі агароджы. Нашы валанцёры выканалі свой абавязак перад пакаленнем, якое падарыла нам чыстае неба, веру, свет, у якім мы жывем.