ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Чарнобыль:трагедыя, подзвіг, папярэджанне

20.04.2023

"Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, папярэджанне"-  пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў форме гутаркі-разважання для навучэнцаў VІ-VІІ класа ў рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць..."

Падчас мерапрыемства школьнікі пачулі пра падзеі той страшнай трагедыі, пра подзвіг пажарных, якія першымі ўступілі ў смяротную сутычку з бязлітаснай стыхіяй.

Гутарка прымусіла навучэнцаў задумацца над тым, як далікатны навакольны свет, што прырода не даруе нядбайнага стаўлення да сябе, не даруе памылак і промахаў і што мы павінны захапляцца мужнасцю людзей, якія не шкадавалі ні сіл, ні свайго здароўя, ахвяравалі сабой дзеля выратавання мільёнаў людзей.