ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае свята “Гаворым здароўю-ДА!”

15.04.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" у школе адбылося спартыўнае свята “Гаворым здароўю-ДА!”. Школьнікам неабходна было паказаць свае ўменні і навыкі, праявіць усе свае фізічныя якасці. Самым эмацыйным і самым каардынацыйна складаным апынуўся конкурс "Перакаці поле", дзе ўдзельнікам неабходна было выканаць вядзенне мяча абручом. Не абышлося і без каманднай працы ў конкурсах "Перадаў-сядай" і "Перадача мяча ў парах". Але, вядома, у любым іншым конкурсе кожны ўдзельнік працаваў не толькі на сябе, але і на каманду. Бо без гэтага не можа быць перамогі. Спартыўныя эстафеты атрымаліся захапляльнымі і пакінулі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.