ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя «CYBERбяспека»

14.04.2023

У рамках акцыі «CYBERбяспека» для навучэнцаў установы адукацыі прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы.

Навучэнцы V класа сталі ўдзельнікамі квэст -гульні "Бяспечны інтэрнэт". Разгадваючы рэбусы, анаграмы, загадкі, удзельнікі ўзнавілі правілы бяспечнага карыстання інтэрнэтам. Займальная форма мерапрыемства садзейнічала замацаванню граматных паводзін у віртуальным свеце.

Для навучэнцаў IX класа прайшла гутарка- дыспут «Дабро ці зло?». Удзельнікі даведаліся аб небяспеках Інтэрнэту - залежнасць, азартныя гульні, вучыліся правільна арганізоўваць сваю працу ў Інтэрнэце, каб не быць уцягнутымі ў віртуальную рэальнасць. Праз дыялог навучэнцы адказвалі на пытанне: «Інтэрнэт – дабро ці зло?».